22 жніўня 2018 г. ў Дзяржаўнай установе аховы здароўя «Дзіцячая паліклініка № 1 г. Гродна» напярэдадні 1 верасня Гродзенскім гарадскім Саветам жанчын, першаснай арганізацыяй ГА «БСЖ» і прафсаюзнай арганізацыяй паліклінікі праведзена дабрачынная акцыя «Збяром партфель разам!». Старшыня Праўлення Гродзенскага гарадскога Савета жанчын ГА «БСЖ» Луканская Ірына Эдуардаўна і актыў першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» і прафсаюзнай арганізацыі паліклінікі выказалі словы падзякі і падтрымкі шматдзетным маці — супрацоўнікам паліклінікі і ўручылі школьныя прылады для дзяцей.
Поделитесь этой новостью!