22 жніўня 2018 года актыў Гродзенскага гарадскога Савета жанчын ГА «БСЖ» наведаў дзіцячы сацыяльны прытулак г.Гродна. У рамках рэспубліканскай акцыі «Збяром партфель разам», напярэдадні Дня ведаў, дзецям стварылi сапраўднае свята з уручэннем школьных прылад і заплечнікау. Старшыня Праўлення гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» Луканская І.Э., старшыня Праўлення Ленінскай раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Кеда Л.Н. і член Праўлення Сяўко Л.Р. павіншавалі дзяцей з пачаткам навучальнага года і пажадалі, каб адзін з самых галоўных дзён у верасні запомніўся вясёлым хваляваннем, ўсмешкамі, радасцю прадчування навізны.
Стараннасці, цярпення, поспехау ў новым навучальным годзе!
Гродзенскі гарадскі Савет жанчын ГА «БСЖ» традыцыйна ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі «Збяром партфель разам», прысвечанай Дню ведаў. З 20 па 24 жніўня 2018 года плануецца наведаць 5 Дамоў сямейнага тыпу горада Гродна, Панямуньскi дзіцячы дом г. Гродна, дзіцячы сацыяльны прытулак, павіншаваць з пачаткам навучальнага года і ўручыць дзецям школьныя заплечнікі, наборы школьных прылад з пажаданнямі сіл, здароўя і ўдачы, толькі дзясятак ў дзённіку і патрэбных ведаў у галаве!
Падарункі ўжо чакаюць школьнікаў!


