Акция «Соберем детей в школу». В Кореличской районной больнице прописали детям отличное настроение к новому учебному году

Акцыя «Збяром дзяцей у школу» прынесла светлыя хвіліны маленькім пацыентам Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.  Як паведаміла галоўная медсястра ўстановы, і па сумяшчэнні адказная за ідэалагічную працу, Ганна Чаславаўна Радзецкая, тутэйшыя грамадскія актывісты зрабілі ўсё, каб хлопчыкі і дзяўчынкі нават у лякарні адчулі надыход школьнай пары. Прадстаўнікі арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і  “Белая Русь” завіталі ў педыятрычнае аддзяленне і падарылі дзеткам сшыткі, фарбы, алоўкі і іншыя канцылярскія прыналежнасці.

А як вядома, увага, дабрыня і любоў да бліжняга – лепшыя лекі. Таму, спадзяёмся, што маленькія пацыенты хутка набяруцца моцы і ў час пойдуць у школу з падарункамі ад медыцынскіх работнікаў.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Карэліцкай ЦРБ

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *