В Кореличах прошла акция «Месяц без абортов»

17 жніўня праваслаўнае сястрыцтва ў гонар царыцы Аляксандры разам з храмам Пятра і Паўла г.п. Карэлічы правялі акцыю “Месяц без абортаў”, якая заклікае жанчын захаваць жыццё свайму дзіцяці.  Акцыя прайшла ўжо ў трэці раз і збірае вялікую колькасць неабыякавых да праблемы людзей.  У мінулыя гады звярнуць увагу на праблему абортаў заклікалі ў радзільным доме.  Зараз было вырашана гэта зрабіць у райцэнтры каля Дома быту, каб звярнуць увагу большай колькасці насельніцтва.   На мерапрыемстве, арганізацыяй якога таксама займалая і РА ГА «Беларускі саюз жанчын», можна было паставіць свечку за кожнае немаўлятка, якому не выпаў шанц на шчаслівае жыццё.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *