У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, маці загінулых воінаў-афганцаў, дэлегацыі ад працоўных калектываў райцэнтра. У фае з гэтай нагоды Карэліцкі раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу «Героі тых дзён». Адкрыў сустрэчу старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васілій Міхайлавіч Тур. Да ўсіх прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «БСЖ» Іна Міхайлаўна Санчук, якая ад імя мясцовай улады і раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» выказала словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам і тым маці, чые сыны загінулі на афганскай вайне. Ім былі ўручаны падарункі.
Увазе прысутных была прадэманстравана канцэртная праграма «Не дзеля славы іўзнагарод». Выступленні суправаджаліся фрагментамі з фільмаў на экране.
Благачынны Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса адзначыў, што дадзеная падзея супала з праваслаўным святам Стрэчанне, і заклікаў прысутных захоўваць любоў да роднай зямлі.
Затым удзельнікі мерапрыемства накіраваліся да памятнага знака загінулым воінам-інтэрнацыяналістам, дзе адбыўся мітынг-рэквіем «Горкая памяць вайны». Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык. У сваёй прамове прадстаўнік мясцовай улады засяродзіў ўвагу на падзеях афганскай вайны, аддаў даніну павагі воінам-інтэрнацыяналістам і тым жанчынам, чые сыны загінулі ў гэтай страшнай вайне, пажадаў ім здароўя, а Карэліцкаму раёну — квітнець з кожным годам. «Мір — самае каштоўнае на зямлі», — зазначыў Руслан Юр’евіч.
На мітынгу выступілі намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Карэліцкага раёна), ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёр Валянцін Аркадзьевіч Васько і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Яўгеній Андрэевіч Пархамовіч.
Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінулых на афганскай вайне.
Да помніка былі ўскладзены вянкі, карзінкі, кветкі.
