Традыцыйны мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў ля памятнага знака ахвярам Афганскай вайны ў Астравецкім раёне. Пакланіцца загінулым і падзякаваць за адвагу жывым прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна, ветэраны працы, моладзь і проста нераўнадушныя астраўчане. Члены раеннай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» таксама прынялі удзел у мерапрыемстве.
Ведаем. Памятаем. Ганарымся.
Поделитесь этой новостью!