Час няўмольна бяжыць наперад. Усё далей і далей углыб гісторыі сыходзіць Вялікая Перамога. Але памяць аб ёй патрэбна і цяперашняму, і будучым пакаленням, як яскравы прыклад самаахвярнага служэння народа сваёй Айчыне, сярод якога былі і нашы дзядулі і бабулі. Актывісты Беларускага саюза жанчын, супрацоўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур і Іўеўскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у відэапраекце «Мы помнім», прысвечаны 76-годдзю са Дня Перамогі і 80-годдзю пачатку ВАВ.
Нашы землякі абаранялі Маскву і Ленінград, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, вызвалялі родную Беларусь, народы Еўропы, штурмавалі Берлін. I куды б ні кідалі франтавыя дарогі, яны ваявалі самааддана, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а яшчэ многія можа і не атрымалі таго, што заслужылі. У сямейных архівах работнікаў сферы культуры Іўеўскага раёна разам з фотаздымкамі захоўваюцца нешматлікія, але бясцэнныя дакументы, рэліквіі і лісты, якія дазваляюць дакрануцца да гісторыі сям’і ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пазняк Марына Пятроўна, старшы навуковы супрацоўнік УК «Іўеўскі музей нацыянальных культур», рассказала пра дзядулю Куц Васілія Юліанавіча https://www.youtube.com/watch?v=jach1z-NXgw
Славінская Наталля Васільеўна, настаўнік па класу скрыпкі Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, паведаміла пра дзядулю Славінскага Мікалая Ільіча https://www.youtube.com/watch?v=YpVEX3Zu304
Пра сваю бабулю Леўдаровіч Браніславу Іванаўну расказала ўнучка Леўдаровіч Кацярына Іванаўна, дырэктар Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў https://www.youtube.com/watch?v=ISC4mnogKV4
Аб баявых подзвігах дзядулі Раксы Міхаіла Лаўрэнцьевіча эмацыянальна і з натхненнем паведаміла Шукава Іна Міхайлаўна, дырэктар ДУА «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў»
https://www.youtube.com/watch?v=
Відэанарыс Дагіль Жаны Станіславаўны, супрацоўніка Іўеўскай раённай бібліятэкі прысвечаны гераічным подзвігам дзядулі Берцука Эдварда Ігнацьевіча https://youtu.be/DDtEIkqQOgg
Козел Марына Яўгеньеўена, супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур, з гонарам рассказала пра свайго адважнага дзядьку Пяслю Баляслава Людвікавіча
https://www.youtube.com/watch?v=AWiP3TmLII4
Пра свайго дзядулю Нехвядовіча Яна Вікенцьевіча расказала ўнучка Нехвядовіч Ірына Іосіфаўна, якая працуе ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур
https://www.youtube.com/watch?v=GnYHABGbrkU












Кожны чалавек павінен ведаць сваю гісторыю, ганарыцца подзвігамі сваіх продкаў. Мы помнім і ганарымся тым, што мы ўнукі і праўнукі ўдзельнікаў Вялікай Перамогі!