Астравецкія міліцыянеры прымалі віншаванні

У 104-ю гадавіну міліцыі супрацоўнікі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў прымалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Па традыцыі распачалі гэты дзень з успаміну тых, хто ўжо не зможа прыйсці на ўрачыстае пастраенне і прывітаць калег, за супакой іх душ у касцёле Святых Космы і Даміяна зранку была адпраўлена імша. А затым прадстаўнікі райаддзела і савета ветэранаў унутраных спраў наведалі магілы памерлых міліцыянераў, запалілі свечкі і памаліліся за іх.

З-за эпідэмічнай сітуацыі святочнае мерапрыемства да Дня міліцыі прайшло на свежым паветры, гэта было ўрачыстае пастраенне асабовага саставу ля будынка РАУС. І адразу калег прывітаў начальнік астравецкай міліцыі Дзмітрый Місюк.

Значнасць праваахоўнай сістэмы ў нашым грамадстве адзначылі падчас прывітальных слоў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко і старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Ірына Тальчук. Яны падзякавалі міліцыянерам за добрасумленную службу і спакой на Астравеччыне.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *