Святочная праграма да Дня абаронцаў Айчыны сабрала прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва раёна ў сярэдняй школе №3

Галоўнымі гасцямі, вядома ж, сталі мужчыны – прадстаўнікі розных грамадзянскіх і ваенных прафесій. Віноўнікаў урачыстасці віталі старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Астравецкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Тальчук і камандзір 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка Алег Слайкоўскі. Асобныя мужчыны былі адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі.

– Вы – увасабленне моцы і сілы нашай суверэннай дзяржавы, паважаныя абаронцы Айчыны! Гэта свята адважных і мужных людзей. Міру і радасці вам, згоды, дабрабыту, паспяховай службы салдатам і афіцэрам, – павіншавала прысутных мужчын Ірына Тальчук.

Председатель Островецкой районной организации ОО «Белорусский союз женщин» Наталья Баницевич поздравила молодых бойцов-пограничников.

З творчымі падарункамі – песнямі, гумарэскамі, і танцамі – выступілі жанчыны Астравеччыны.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *