Скарбонка добрых спраў: што выбіраюць жанчыны Дзятлаўшчыны?

/Інтэрв’ю Алены Жадзейка, старшыні Дзятлаўскай раеннай арганізацыі грамадскага  аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” карэспандэнту Дзятлаўскай раеннай газеты “Перамога”:

—  Галоўная ідэя жаночага руху на Дзятлаўшчыне, як і ў цэлым у краіне, — аб’яднаць жанчын раёна на добрыя справы, выхаваць любоў да Радзімы ў нашых дзяцей і ўнукаў, выгадаваць годнае маладое пакаленне. Разам мы адстойваем правы і законныя інтарэсы жанчын і дзяцей, падтрымліваем сем’і, умацоўваем сямейныя каштоўнасці. У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятываў, ажыцяўлення сацыяльна значных праектаў. 

— Калі не сядзець склаўшы рукі, можна многае паспець. Напрыклад, 2018-2020 гады ў нашай краіне былі абвешчаны Гадамі малой радзімы. За гэты час сяброўкі з раённай арганізацыі ГА “БСЖ” зрабілі многае, каб наша Дзятлаўшчына стала больш прыгожай і камфортнай для жыцця. Яскравы прыклад таму – работа пярвічак ГА “БСЖ” ва ўстановах і арганізацыях раёна па добраўпарадкаванні тэрыторый. Дзякуючы намаганням нашых землякоў і ўдзельніц жансавета, з кожным годам прыгажэюць дваровыя тэрыторыі дзіцячых садкоў, школ, сацыяльных установаў Дзятлаўшчыны.

Жанчыны нашага раёна цэняць мінулае і ўпэўнена глядзяць у будучыню: пярвічкамі ГА “БСЖ” рэалізуюцца праекты “Жыццё выдатных сем’яў Дзятлаўшчыны”, “Цяпло роднага ачага”, акцыі “Я тут жыву і край мне гэты дарагі!”, “Дыялог пакаленняў”, адбываюцца ўшанаванні сямейных дынастый, ветэранаў жаночага руху, вядомых жанчын, якія праслаўляюць родны раён.

Жанчына – гэта маці і берагіня. Таму на Дзятлаўшчыне набірае сілу рух, скіраваны на абарону дзяцінства. Члены жаночага аб’яднання актыўна ўключаюцца ў рэалізацыю праектаў “У Беларусі – ніводнага кінутага дзіцяці”, “Жанчыны супраць п’янства жанчын”, “Жанчыны супраць абортаў”, ​​далучаюцца да рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”.

Гэта толькі невялікая частка таго, што зроблена. Наперадзе – шмат важных планаў і задумак. Кожная добрая справа нашых зямлячак, як новая цаглінка, а разам мы будуем моцную, квітнеючую краіну. Мы выбралі свой шлях развіцця, збочваць з якога не збіраемся. І вельмі хочацца, каб на гэтым шляху не з’явілася перашкод, створаных тымі рукамі, якія не дапамагалі нам мяняць жыццё да лепшага.

Ірына Каўкель

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *