Герб і сцяг лічацца найвышэйшымі сімваламі народа, іх шануюць так жа, як роднае слова, родны дом, родную культуру і звычаі. Яны сімвалізуюць і ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. 10 мая на плошчы каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбыліся ўрачысты мітынг і акцыя “Сімвал гонару і славы”, прымеркаваныя да святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пад гукі дзяржаўнага гімна ў неба узняўся дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць яго на чале з другімі пераможцамі было прадастаўлена Крысціне Мечыславаўне Трафімчык — дырэктару Дзяржаўнай ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна», старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Каллектыў установы за высокія дасягненні ў 2019 годзе занесены на рэспубліканскую Дошку Гонару ў сферы сацыяльнага абслугоўвання краіны.
Няхай гэтае свята стане для кожнага беларуса ўвасабленнем агульных перамог і дасягненняў, надасць упэўненнасці у заўтрашнім дні.