Жанчыны, якія ў сакавіку сталі мамамі, прымалі кветкі, віншаванні і падарункі ад Астравецкага райвыканкама, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. З цеплымі словамі віншавання звярнулася да матуль старшыня Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч.
— Мы віншуем вас, матуля! І хай перавернуты з ног на галаву свет зараз стане новым полем для пазнання з новым чалавечкам! Вы цяпер ня проста мама, вы — цэлы Сусвет для, хоць і маленькай, але асобы! А жадаем вам абодвум спасцігаць новы свет з вялікім шчасцем!
У радзільным аддзяленні Астравецкай цэнтральнай клінічнай бальніцы ў сакавіку на свет ужо з’явілася сямёра дзетак – у Алены Гродзель, Юліі Корзун, Кацярыны Белай, Дар’і Карвэль, Юліі Кількоўскай, Анастасіі Новась і Сняжаны Міцкевіч.
– У Буды запыталі, што ён лічыць сапраўдным цудам. І ён, не задумваючыся, адказаў: нараджэнне чалавека. Няхай вашы дзеці растуць здаровымі і радуюць вас, – віншуючы жанчын з нараджэннем дзетак і Міжнародным жаночым днём, сказаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко.
У гэты дзень адбылася і ўрачыстая рэгістрацыя новага жыхара Астравеччыны – Арсеня Міцкевіча. У Сняжаны і Яўгена гэта першае дзіцятка.




