Традыцыйна члены Астравецкай раённай арганизацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” становяцца актыўнымі ўдзельнікамі акцыі па пасадцы лесу. Сёлетні год не стаў выключэннем. Выяздное пасяджэнне Праўлення прайшло на базе Астравецкага лясгаса.
– Вясна – час навядзення парадку на зямлі. Мы паглядзелі, у якім стане знаходзяцца аб’екты лясгаса і далучыліся да акцыі па пасадцы дрэў, прымеркаваўшы яе да Года малой радзімы, 75-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці і 75-годдзя з дня вызвалення нашай краіны і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – расказала намеснік старшыні раённай арганізацыі Ірына Тальчук.
Асабістым прыкладам жанчыны заклікалі ўсіх пасадзіць сваё дрэва.
– Кожны з нас мае свае прафесійныя абавязкі, але знайшлі некалькі гадзін, каб далучыцца да добрай справы, – гаворыць галоўны бухгалтар райвыканкама Вольга Кепен. – Магчыма, праз сотню гадоў хтосьці пабудуе з нашага леса дом і будзе жыць у ім у шчасці і радасці!
Разам з жанчынамі на пасадку лесу выйшлі дэпутут Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька і старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін.








