Шукаем добрыя сэрцы!

У Шчучынскiм раёне пачалася дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам!».  Штогод яна праводзіцца раённымі арганізацыямі  ГА “БСЖ”, “БРСМ” і  Шчучынскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры дапамозе атрада валанцёраў. Кожны жадаючы можа зрабіць свой унёсак і дапамагчы дзеткам, якія  знаходзяцца ў Шчучынскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры, і дзецям, якія займаюцца ў Шчучынскім ЦКРНіР, падрыхтавацца да новага навучальнага года. Для гэтага патрэбна толькі купіць нешта з канцылярскіх рэчаў, напрыклад, алоўкі, фарбы або сшыткі, і пакласці іх у спецыяльныя скрыні, якія будуць знаходзіцца ў палатцы «Школьны базар» ля Дома гандлю і ў магазіне «Міні-Макс».

Акцыя традыцыйна працягнецца да 15 верасня. Калі вы вырашылі прыняць удзел – паспяшайцеся!

Юлія ЦІМАШЧУК. Фота аўтара.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *