Стартавала яно ля помніка савецкім воінам і партызанам з урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак. У суправаджэнні аркестра Смаргонскай пагранічнай групы ўдзельнікі ўрачыстага маршу – ваеннаслужачыя вайсковай часці 7434, органаў пагранічнай службы, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага класа Гудагайскай сярэдняй школы і сярэдняй школы №1, грамадскіх арганізацый, створаных на Астравеччыне, кіраўніцтва райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна – накіраваліся да кінаканцэртнай залы “Астравец”. Менавіта тут прайшла другая частка свята.
Поделитесь этой новостью!


