Векавы юбілей, стагоддзе, незалежна ад таго, хто яго сустракае – чалавек, арганізацыя ці нейкая сістэма, – гэта заўсёды падзея. І менавіта такую падзею адзначалі ў нашай краіне ў снежні – 100-годдзе органаў запісу актаў грамадзянскага стану, – прасцей кажучы, ЗАГСа. І хоць Астравецкі ЗАГС крыху маладзейшы – у нашым раёне гэтая ўстанова ўзнікла толькі ў кастрычніку 1944 года – усё ж застацца ў баку было немагчыма! І раённы ЗАГС запрасіў сяброў на свой стогадовы юбілей.
Верным спадарожнікам і памочнікам аддзела ЗАГС з’яўляецца раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, а падарункам было ўдзячнае пісьмо і сертыфікат для Ірыны Іванаўны Кавалька.
Поделитесь этой новостью!
