Рэспубліканская навагодняя акцыя “Нашы дзеці” распачалася ў Астравецкім раёне: дабрачынны марафон стартаваў у дзіцячым сацыяльным прытулку ў Варнянах. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай да маленькіх жыхароў прытулку з чароўнай місіяй завіталі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
А таксама сталічныя госці з дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання “Беларускае радыё”. Госці прывезлі дзецям салодкія падарункі і неабходныя бытавыя прыборы. А хлопчыкі і дзяўчынкі ў сваю чаргу аддзячылі гасцей прыгожымі вершамі, шчырымі ўсмешкамі і сувенірамі, зробленымі сваімі рукамі.
Поделитесь этой новостью!
