Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёння ў Шчучынскім цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся кіраўнікі сілавых структур,  аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, педагогі і вучні ўстаноў адукацыі раёна, каб усім разам адзначыць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках рэспублiканскай акцыi «Мы — грамадзяне Беларусi!» чатырнаццацігадовыя  юнакі і дзяўчаты атрымалі  галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт, які разам з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь iм уручылі прадстаўнiкi раеннай улады. Рабяты таксама атрымалі падарункі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці. Душэўна, кранальна гучалі музычныя нумары ў выкананні артыстаў цэнтра культуры і народнай творчасці. Здавалася, што кожны, хто знаходзіўся ў гэтай вялікай зале, адчуваў асаблівы гонар за сваю родную краіну, за нашу родную сінявокую Беларусь. Мы – яе грамадзяне. Мы – усе разам, і менавіта ў гэтым наша сіла.

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *