Раённы агляда фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў 19 лютага ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу з у́дзелам творчых жанчын Іу́еу́скай РА ГА БСЖ. Калі вы не ведаеце, дзе чэрпаць духоўнасць і ўнутраную сілу, то пачніце сябраваць з народным мастацтвам, зазірніце ў невычэрпную крыніцу народнай мудрасці, багатую скарбонку народнага жыцця. Выпрабавалі на сабе, пусціўшыся ў народныя танцы, гульні, карагоды. Але тым, хто быў у гэты дзень на сцэне, прыйшлося не толькі пагуляць, але і пахвалявацца, бо для іх «Жывой крыніцы галасы»- сапраўдны конкурс, а значыць, спаборніцтва.
Поделитесь этой новостью!