“Вяртаем забытыя імёны”. Жанчыны першаснай арганизацыi Іўеўская раённая бібліятэка ГА БСЖ разам з мясцовымі краязнаўцамі і чытачамі, неабыякавымі да гісторыка-кульатурнай спадчыны малой радзімы, праводзяць мэтанакіраваную пошукава-даследчую работу па зборы, захаванні, сістэматызацыі, афармленні і папулярызацыі матэрыялаў краязнаўчага характару. Безумоўна, гісторыя кожнага мястэчка складаецца з лёсаў людзей, якія сваім талентам, дасягненнямі ў жыцці, добрасумленнай працай праслаўлялі і праслаўляюць свой родны край. Іўеўшчына багата на такіх асоб. Менавіта такім людзям прысвечана серыя інфармацыйных бюлетэняў праца над якой вялася на працягу 2019-2021 гг. работнікамі бібліятэкі сумесна з мясцовым краязнаўцам А. Ігліцкім. Гэта праўдзівыя гісторыі з жыцця легендарных асоб, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю і культуру Іўеўшчыны. На сённяшні дзень выдадзена 10 работ.
Вяртаем забытыя імёны
Поделитесь этой новостью!