На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэспубліканская акцыя “Хлеб на далонях жанчыны” пад эгідай Беларускага саюза жанчын. У час яе ўшаноўваюцца працаўніцы вёскі, якія ўносяць сваю лепту ў сёлетні каравай. Гэтым разам віншаванні і падарункі ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА БСЖ прымала загадчыца сталовай КСУП “Жукоўшчына” Юлія Памбухчан.- Вы працуеце не на палетку, а займаецеся кухарскай справай, і гэтым таксама робіце важкі ўклад у сёлетні ўраджай, – звярнулася да жанчыны актывістка раённай арганізацыі ГА БСЖ Ірына Баравік. – Вы даяце механізатарам энергію для добрай работы на жніве-2022. Сваёй дзейнасцю яшчэ раз пацвярджаеце, што без жаночых клапатлівых рук сёння не абысціся.
Поделитесь этой новостью!