У Беларусі з даўніх гадоў святкавалі свята «Зажынкі». Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй і падзякаваць яе за падораны ўраджай.Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору. Вось і на гэтым тыдні на збожжавых палетках Ваўкавыскага раёну Гродзенскай вобласцi прайшлі зажыначныя абрады. А затым, як здаўна на Беларусі вядзецца, жнейкі ў нацыянальных касцюмах зажыналі першыя снапы звычайнымі сярпамі, якія дасталіся нам ад прадзедаў. Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаслаўлення Божага, благаславілі на добрую працу працаўнікоў святары праваслаўнай і каталіцкай канфесіі.
Поделитесь этой новостью!