У Мастоўскім дзяржаўным музеі «Лес і чалавек» адкрылася новая экспазіцыя «Памяць сэрца», прысвечаная генацыду беларускага народа.
Памяць – гэта тыя рэчы, якія засталіся ад нашых продкаў, успаміны, якія перадаюцца з вуснаў у вусны, фотаздымкі людзей, якія жылі на нашай зямлі.
Цікавыя экспанаты перадала ў музей сям’я Анастасіі Палуйчык, загадчык сектара культуры райвыканкама, член жаночай раеннай арганiзацыi. У гады вайны бабуля, а на той час маладая дзяўчына Зінаіда Дзябёла была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вайны у 1946 годзе вярнулася ў родныя мясціны з тым самым драўляным чамаданам, з якім ад’язджала з родных мясцін і ў якім быў складзены яе няхітры скарб. Вось яго, а таксама фотаздымкі ваеннай пары Зінаіды Мікалаеўны і былі перададзены ў музей. Яе сын Валерый Дзябёла напісаў верш «Памяць». А шчыра і пранікнёна прычытала яго на мерапрыемстве ўнучка Ангеліна.
Менавiта жаноцкi лес дау пачатак новай экспазiцыi.
Лес і чалавек
Поделитесь этой новостью!