У Дзятлаве прайшоў Радзівiлаўскі баль

Наталля Макарчык, жыхарка Наваельні:
– Займаюся танцамі ў аб’яднанні “Эпатажны блюз” ужо больш за два гады. Атрымліваю мора пазітыву: у нас цудоўны калектыў, усе вельмі душэўныя людзі. Танцы паднімаюць настрой, даюць стымул да жыцця. Анатолій Кардаш – выдатны кіраўнік, які кожнага разумее, да кожнага знаходзіць падыход.
Я была ўдзельніцай І Радзівілаўскага балю ў Дзятлаве, ездзіла на такое ж мерапрыемства ў дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудак, сённяшні вечар таксама пакінуў аб сабе найлепшыя ўражанні. Адметна, што на Гродзеншчыне адраджаецца бальная культура, што танцавальныя сустрэчы праходзяць на вельмі дастойным узроўні. Прыемна, што сёння мне дастаўся яшчэ і прыз за лепшую вячэрнюю сукенку. Выбірала яе сама, знайшла ў сталіцы, крыху змяніла – вынік не прымусіў доўга чакаць…
http://diatlovonews.by/2022/03/padarozhzha-skroz-chas-ii-radzivila-ski-bal/

Поделитесь этой новостью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *