Штогод іўеўская зямля мае вялікі гонар прымаць абласны фестываль творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны».
— Толькі апантаныя людзі, улюбёныя усім сэрцам у сваю зямлю, могуць вось так проста сесці ў аўтобус і ехаць, каб перадаць прыгажосць нашай Радзімы і любоў да яе праз песню, — вітала гасцей Валянціна Філон.








