Тэрыторыя каля Варонскага дома культуры з раніцы ў суботу напоўнілася людзьмі. Пасадзіць дрэва ў рамках рэспубліканскага суботніка і пакінуць памяць аб сабе ў гісторыі раёна вырашылі прадстаўнікі раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “БРСМ”.
– Гэты год юбілейны для нашай краіны і нашага раёна. Мы шануем памяць пра тых людзей, якія змагаліся за мірнае неба, за нашу свабоду і незалежнасць, таму сёння ў Вароне заклалі алею грамадскіх аб’яднанняў, – расказала старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. – Падтрымала нас і мясцовае насельніцтва – і мы спадзяёмся, што яны зберагуць гэтую алею для будучых пакаленняў.






