Узаемадзеянне, падтрыманне і папулярызацыя традыцый, міжкультурная камунікацыя – усё гэта лягло ў аснову беларуска-расійскага Пагаднення аб супрацоўніцтве, якое 18 мая было падпісана ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце.
Яго заключылі прадстаўніцы Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і ўдзельніцы мясцовага аддзялення Савета жанчын Суаярвскага раёна “Северное сияние” Рэгіянальнага аддзялення Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі “Саюз жанчын Расіі” Рэспублікі Карэлія ў асобе старшыні аддзялення Наталлі Няборскай, члена праўлення Валерыі Маркелавай, удзельніцы арганізацыі Наталлі Лоймаевай. На дзятлаўскай зямлі гасцей павіталі старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель, яе намеснік Таццяна Нікіпорчык, ганаровая старшыня раённага жаночага аб’яднання Галіна Чура.