Знаёмім з начальнікам цэха па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП «Гервяты» Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Марыяй Радзевіч.
Татава дачушка
Марыя нарадзілася ў простай вясковай сям’і ў Шунэлішках. Бацькі гадавалі чатырох дачушак: наша гераіня была самай малодшай і найбольш часу праводзіла з татам. Як і большасць мужчын, Іван любіў тэхніку і ў вольны ад працы і клопатаў час літаральна дняваў і начаваў у прыстасаваным пад гараж памяшканні, а Марыя падносіла яму розныя шурупы, гайкі і ключы.