З чаго пачынаецца сельская гаспадарка? З вёскі і прыгожых дагледжаных дамкоў, якія туляцца адзін да аднаго. З зерня, якое ў канцы лета сыплецца ў засекі залатымі рэкамі новага ўраджаю. З малака, якім аддзячваюць за клопат даяркам на малочна-таварных фермах і комплексах рагулі. Са спрацаваных рук жывёлаводаў, якія пахнуць духмяным сенам…
З людзей. Менавіта яны, працаўнікі вёскі, найлепш ведаюць, з чаго пачынаецца сельская гаспадарка. Члены Беларускага саюза жанчын аграпрамысловага комплексу раёна расказваюць пра сябе і шлях у сельскую гаспадарку.