З ініцыятывы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і на Дзятлаўшчыне прайшоў раённы фестываль-конкурс “Сям’я ХХІ стагоддзя”, у якім прынялі ўдзел 15 дружных, творчых актыўных сем’яў з розных куткоў нашага раёна.
Загадзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Дзятлаўшчыны ладзіліся бацькоўскія суботы, вывучаўся вопыт лепшых сем’яў і выбіраліся сем’і, якія прадставяць установы на раённым свяце. Затым канкурсанты афармлялі заяўкі і рыхтавалі так званае “хатняе заданне”, якое журы ацэньвала завочна. Гэта былі візітоўкі-прэзентацыі “Мая сям’я” і яркія, арыгінальныя партфоліа ўдзельнікаў з фотаздымкамі.